Пошук

08.01.2019 10:25   Catholic.by

З 3 па 5 студзеня ў Лебедзеве прайшлі чарговыя рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню жыццёвага шляху.

Духоўныя практыкаванні былі арганізаваныя і праведзеныя пад кіраўніцтвам Душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Падчас рэкалекцый юнакі мелі магчымасць, пакінуўшы звычайны рытм свайго жыцця, больш часу прысвяціць слуханню Бога.

Асноўнай тэмай студзеньскай сустрэчы ў Лебедзеве была рэчаіснасць духоўнай барацьбы як неад’емнай часткі жыцця хрысціяніна, які хоча развівацца ў сваёй веры.

Ксёндз Павел Эйсмант, куратар першага курсу Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі, засяродзіўся на тым, якія магчымасці ў змаганні за паўнату жыцця сучаснаму верніку прапануе апостал Павел.

Святар таксама звярнуў увагу на тое, чаго неабходна асцерагацца, каб не трапіць у палон галоўнага ворага чалавека і яго збаўлення — д’ябла.

Да ўдзельнікаў рэкалекцый завітаў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які падчас Эўхарыстыі, між іншым, звярнуў увагу на неабходнасць як мага больш часта ўдзельнічаць у святой Імшы, такім чынам прыпадаючы да крыніцы шматлікіх Божых ласкаў.

Рэкалекцыі сталі часам, калі маладыя людзі змаглі не толькі тэарэтычна пазнаваць праўды хрысціянскага жыцця, але і знаходзіць магчымасці іх рэалізацыі ў штодзённасці.

Абноўлена 08.01.2019 10:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця