Пошук

26.12.2018 12:53   Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

220 гадоў таму, у вігілійны вечар 24 снежня, на свет прыйшоў наш славуты суайчыннік Адам Міцкевіч.

Гэтую «круглую» дату адзначылі вернікі з мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены, якія разам са сваім пробашчам кс. канонікам Уладзіславам Завальнюком сабраліся ў гэты дзень каля помніка нашаму славутаму земляку, усталяванага ў цэнтры Мінска.

Памяць вялікага паэта ўшанавалі малітвай з традыцыйным дзяленнем аплаткай, спевамі і чытаннем яго вершаў, якія прагучалі як у арыгінале, так і ў перакладзе на беларускую мову.

Дарэчы, гэта ўжо не першае памятнае мерапрыемства, прысвечанае Адаму Міцкевічу. У гэтым месяцы ў Чырвоным касцёле ў яго гонар праводзілася вялікая культурная імпрэза «Адамаў шлях пад вечным небам», у якой бралі ўдзел таксама землякі паэта.

 

 

Абноўлена 26.12.2018 14:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця