Пошук

24.12.2018 10:35   Віталій Гурэц / Фота: Мікіта Барташэвч / Catholic.by

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча хакейнай каманды «Нёман» (2007 год нараджэння).

Арганізатарам сустрэчы выступіў душпастыр спартсменаў у Гродзенскай дыяцэзіі кс. Артур Малафей, якому дапамог семінарыст Віталій Гурэц, а яе ганаровым госцем стаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Першым этапам была экскурсія.

Дзяцей і іх бацькоў сустрэлі каля ўваходу ў семінарыю. Віталій Гурэц пазнаёміў іх з багатай і цікавай гісторыяй гэтай духоўнай навучальнай установы.

У будынку семінарыі яны сустрэліся з першым яе выпускніком — біскупам Юзафам Станеўскім, які таксама распавёў некалькі цікавых гісторый са свайго семінарыйнага жыцця.
Пасля госці мелі магчымасць пабываць у самым старым касцёле горада Гродна, які носіць тытул Адшукання Святога Крыжа, і пазнаёміцца з яго захапляючай архітэктурай.

Кульмінацыяй было дзяленне аплаткай з біскупам Станеўскім у семінарыйнай капліцы.

Біскуп выказаў свае пажаданні маладым хакеістам і іх бацькам, а таксама нагадаў, каб яны памяталі не толькі пра матэрыяльнае дабро, але і пра сваю духоўнасць.

Потым госці былі запрошаныя ў семінарыйную сталоўку на гарбату, дзе будучым зоркам хакею ўручылі падарункі.

  

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.