Пошук

19.12.2018 11:22   Catholic.by

18 снежня ў Мінску прайшла аплаткавая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча са студэнтамі першага курса духоўных семінарый.

У сваёй прамове іерарх падкрэсліў значэнне святаў Божага Нараджэння як Богаўцелаўлення.

«Цуд Уцелаўлення Божага Сына адбыўся больш за дзве тысячы гадоў таму ў Бэтлееме, але дзякуючы служэнню святара ён адбываецца штодзённа, калі падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі Езус нараджаецца на алтарах, каб быць хлебам жыцця», — сказаў іерарх.

«Слова „Бэтлеем“ азначае „дом хлеба“. Таму кожная святая Імша — гэта ажыццяўленне таямніцы Бэтлеема. Яна, аднак, не можа адбыцца без святара, бо толькі ён можа цэлебраваць Эўхарыстыю», — падкрэсліў арцыбіскуп.

Іерарх звярнуў увагу на тое, што семінарыйныя гады — гэта час фармацыі да святарства, каб потым стаць інструментамі ў Божых руках з мэтай ажыццяўлення цуду Бэтлеема ў наш час.

Арцыбіскуп пажадаў семінарыстам вытрымкі на шляху святарскай фармацыі і благаслаўлення Божага Немаўляці як на святы Божага Нараджэння, так на і надыходзячы год, каб гэты час стаў часам узрастання ў ведах і ў Божай ласцы з мэтай стаць у будучыні святарамі Новага Запавету, якія дзейнічаюць моцаю Хрыста Збаўцы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.