Афіцыйны партал Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Catholic.by шукае ў штат журналіста на поўную стаўку.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- прыналежнасць да Каталіцкага Касцёла і практыка ўласнай веры
- скончаная адукацыя ў галіне журналістыкі ці філалогіі (вопыт працы ў СМІ вітаецца)
- свабоднае валоданне беларускай мовай (веданне рускай і замежных моў будзе плюсам)
- уменне працаваць у камандзе
- гатоўнасць да камандзіровак
Выпрабавальны тэрмін — 2 месяцы. Сваё рэзюмэ дасылайце да 15 снежня на email: director@catholic.by