Пошук

07.12.2018 12:05   Тэкст і фота: Андрэй Юхнік / Catholic.by

6 снежня, у літургічны ўспамін св. Мікалая, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з прэфектамі кс. Андрэем Лішко і кс. Янам Раманоўскім мелі магчымасць зрабіць добры ўчынак і парадаваць вучняў Доцішскай сярэдняй школы.

Сустрэча распачалася са спартыўнага спаборніцтва па міні-футболе. Згуляць супраць семінарыйнай каманды, у склад якой увайшоў таксама пробашч мясцовай парафіі кс. Аляксандр Адамовіч, давялося як заўтрашнім выпускнікам, так і малодшым — дзевяцікласнікам. Падчас матчаў усе каманды паказалі выдатную гульню. Затым дзеці пачаставаліся салодкімі прысмакамі ад св. Мікалая.

Такога роду сустрэчы добра ўплываюць не толькі  на фармацыю будучых святароў, але і на выхаванне саміх вучняў.

Абноўлена 07.12.2018 12:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа