Апошнія дні перад Адвэнтам перажываюцца асабліва радасна. У парафіях ладзяцца так званыя «Андрэйкі» — свята, на якім збіраюцца, каб дзяліцца радаснымі момантамі і адарвацца ад штодзённых клопатаў.
1 снежня ў супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне таксама адбыліся «Андрэйкі», на якіх сабраліся студэнты гэтай установы разам з выхавацелямі, каб прыгадаць камічныя з’явы са штодзённасці, падзяліцца адзін з адным добрым настроем, што вельмі добра будуе братэрскі дух і аднаўляе сілы перад прыняццем адвэнтавых пастановаў.
Семінарыйныя гады — гэта час вучобы і фармацыі, час распазнання і ўмацавання свайго паклікання. Але асоба святара фармуецца пад уздзеяннем шматлікіх іншых фактараў, якія вучаць семінарыста быць шчырым і спагадлівым, добразычлівым і адказным, а таксама дапамагаюць мець пачуццё гумару і ўмець бачыць парадаксальныя моманты ў навакольным свеце.