24 лістапада ва ўзросце 82-х гадоў адышоў у вечнасць кс. Казімір Вальчук, салезіянін, які служыў у Гродзенскай дыяцэзіі як пробашч у парафіях у Мураванай Ашмянцы, Дзятлаве і Нястанішках.
Апошнія чатыры гады з прычыны хваробы і пажылога ўзросту пражываў у Польшчы ў Саколуве-Падляскім.
Пахавальная св. Імша адбудзецца 29 лістапада а 11-й гадзіне ў парафіі св. Яна Боско ў Саколуве-Падляскім. Пасля Эўхарыстыі цела спачылага святара будзе пахавана на парафіяльных могілках.
Вечны адпачынак дай яму, Пане.