Пошук

24.11.2018 10:28   Catholic.by

Дадатак Bible Lens будзе цікавы найперш знаўцам Бібліі. Яшчэ нядаўна ён быў у лідарах App Store, саступаючы толькі юцюбу, па колькасці запампоўванняў.

Сутнасць працы дадатку простая. Вы робіце здымак, загружаеце ў дадатак, а ён, аналізуючы змест здымка, падбірае адпаведны верш з Бібліі. Выкарыстоўваючы мноства варыянтаў дызайну, Bible Lens па-мастацку адлюстроўвае цытату з Бібліі, накладзеную на фотаздымак.

Для ўваходу ў Bible Lens спачатку трэба зарэгістравацца. На жаль, пакуль дадатак працуе толькі з Бібліяй на англійскай мове, таму цытаты на здымках будуць толькі на ёй.

Абноўлена 26.11.2018 14:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.