Пошук

21.11.2018 12:17   krynica.info

фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

11 працэнтаў беларусаў цалкам згодныя з тым, што рэлігію варта выкладаць у школах, 22,8 працэнта — хутчэй згодныя. Пра гэта сведчыць апытанне кампаніі MIA Research для Даследчага цэнтра ДПМ (даследаванні, прагнозы, маніторынг), якое праводзілася ў маі-чэрвені 2018 года.

Даследаванне праводзілася ў межах міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё Кастрычніцкага Эканамічнага форума» пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Вера ў Бога надае сэнс жыццю ў той ці іншай ступені 59,9 працэнтам беларусаў.

16,3 працэнта беларусаў згодныя з тым, што сярод школьных прадметаў рэлігіі быць не павінна.

Наведванне святыняў пустой тратай часу ў той ці іншай ступені лічаць 15 працэнтаў. З імі не згодныя 32 працэнты беларусаў, якія маюць адваротную думку.

17,7 працэнтаў беларусаў пайшлі б у святыню следам за кімсьці з сяброў, яшчэ 30 працэнтаў зрабіла б гэта «хутчэй за ўсё». 18 працэнтаў апытаных не пайшлі б у царкву следам за сябрамі.

Абноўлена 21.11.2018 14:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.