Пошук

19.11.2018 17:53   Фота: бр. Корнэль Консэк SVD / Catholic.by

«Няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў» (Пс 33 (32), 7). Так пачынаецца Пасланне папы Францішка на Другі сусветны дзень бедных, які ў Касцёле адзначылі 18 лістапада, у 33-ю звычайную нядзелю.

Адгукнкуўшыся на заклік Святога Айца, вернікі парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах (Пінская дыяцэзія) пад кіраўніцтвам сясцёр місіянерак Святой Сям’і належным чынам падрыхтаваліся да гэтага дня і правялі адпаведнае мерапрыемства, у якім узялі ўдзел патрабуючыя горада.

Гэта быў адказ на просьбу Святога Айца, які ў сваім пасланні, між іншым, пісаў: «Гэты Сусветны Дзень запрашае нас да таго, каб мы надалі сэнс словам псальма: „Няхай спажываюць бедныя і насычаюцца“ (Пс 22 (21), 27). Мы ведаем, што ў Ерузалемскай святыні пасля рытуалу ахвярапрынашэння ладзілася гасціна. У мінулым годзе ў многіх дыяцэзіях гэтая падзея ўзбагаціла святкаванне Першага сусветнага дня бедных.

Многія знайшлі цеплыню дома, радасць святочнай гасціны і салідарнасць тых, хто пажадаў па-братэрску раздзяліць з імі месца за сталом. Я хацеў бы, каб таксама і ў гэтым годзе, і ў будучыні гэты Дзень святкаваўся пад знакам радасці быць разам.

Малітва ў супольнасці і дзяленне спажыткам у нядзелю робяць з нас супольнасць на ўзор першых хрысціянаў, якую апісвае Евангеліст Лука ва ўсёй сваёй аўтэнтычнасці і прастаце: „Яны трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах. (…) Усе ж вернікі былі разам, і ўсё ў іх было супольнае. Яны прадавалі набытак свой і маёмасць і дзялілі паміж усімі, хто меў патрэбу“ (пар. Дз 2, 42. 44–45)».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа