16 лістапада, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці — Маці Божай Вастрабрамскай, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец асвяціў новую капліцу ў Гомелі.
Святыня стала другім па ліку месцам малітвы гомельскіх католікаў пасля касцёла Нараджэння Божай Маці.
Новая капліца ўзведзена на месцы былой гістарычнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі побач з аднайменным касцёлам, які будуецца. Святыя Імшы ў новай капліцы будзе цэлебраваць біскуп Казімір Велікаселец.
Капліца знаходзіцца на перакрыжаванні вуліцы Аб’язной і праспекта Рэчыцкага.
Новы касцёл, які будуюць побач, фінансуецца выключна за ахвяраванні вернікаў і спонсарскай дапамогі. Святыня спраектавана ў псеўдагатычным стылі, яе краевугольны камень быў благаслаўлёны папам Францішкам.