Пошук

16.11.2018 12:11   Кс. Андрэй Рылка / Фота: Уладзімір Бутрым / Catholic.by

З 12 па 14 лістапада ў мурах Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылася фармацыйная сустрэча для святароў да пяці гадоў прэзбітэрату. У сустрэчы прынялі ўдзел святары з Пінскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Акрамя духоўных канферэнцый і насычанай малітоўнай праграмы, маладыя прэзбітэры мелі магчымасць паглыбіць свае веды ў галіне юрыдычных аспектаў душпастырскага служэння ў парафіях Беларусі.

Таксама сярод шматлікіх практычных заняткаў, дыскусій і сведчанняў былі абмеркаваныя са спецыялістамі тэмы псіхалагічных асаблівасцяў перажывання паклікання ў розным узросце. Вялікім узбагачэннем для ўдзельнікаў была магчымасць непасрэдна паразмаўляць з вядучымі міжнародных праграм лінгвістычна-катэхетычных курсаў, а таксама сустрэча і дыскусія з місіянерам, які падзяліўся досведам перажывання веры і святарства ў місіянерскіх умовах.

Наступная фармацыйная сустрэча запланавана на 18-22 лютага 2019 г.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.