Пошук

23.10.2018 12:01   Тэкст і фота: Сяргей Юрэвіч / Catholic.by

22 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле ўспаміналі святога Яна Паўла ІІ. Смаргонская парафія, якая носіць тытул гэтага святога, з'яўляецца першай у Беларусі, заснаванай пад такім тытулам. Напярэдадні тут адсвяткавалі парафіяльнае свята.

Галоўным цэлебрантам на святой Імшы быў а. Анатоль Ярошка OFM Cap, пробашч маладзечанскай парафіі Св. Айца Піо. Таксама на супольнай малітве прысутнічалі святары са Смаргонскага дэканату і яго ваколіц.

Пасля святой Імшы свята працягнулася ў зале Цэнтра культуры. Тут гасцей чакаў канцэрт музычных гуртоў AVE і Laudans.

Адметнай рысай другой паловы святкавання стаў удзел прысутных у бяспройгрышнай латарэі. Сродкі ад рэалізацыі квіткоў латарэі пайшлі на будову новага касцёла.

Абноўлена 23.10.2018 15:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.