Пошук

05.10.2018 12:20   Паводле: Кінга Красіцкая / grodnensis.by / Catholic.by

У Гродне пачаўся трэці этап рэстаўрацыі лямуса — унікальнага помніка беларускага драўлянага дойлідства, які ўваходзіць у комплекс былога кляштара брыгітак.

Лямус (з ням.: Lehmhaus — гліняны дом) — гаспадарчая пабудова для захавання харчовых прадуктаў, адзення, збожжа, прыладаў працы, каштоўнай маёмасці, a таксама для жылля ўлетку.

Гродзенскі лямус быў пабудаваны ў першай палове XVII ст. і з’яўляецца адной з самых старажытных драўляных пабудоваў на тэрыторыі Беларусі.

Даследчыкі мяркуюць, што напачатку ў ім размяшчаліся келлі, у якіх жылі манашкі. Паколькі дрэва — матэрыял нетрывалы, унікальная пабудова патрабуе асаблівага догляду і клопату пра яе.

Рэстаўрацыя лямуса брыгіцкага кляштара праходзіць з 2016 г. За гэты час спецыялістам удалося правесці вялікі аб’ём працаў па захаванні ўнікальнага драўлянага будынка. Помнік аднаўляецца дзякуючы датацыям Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

На цяперашні момант спецыялісты ўжо адрамантавалі апоры даху, умацаваўшы кроквы дошкамі, прапітаўшы ад шкоднікаў і абараніўшы ад цвілі. Да зімы яны накрыюць вальмавы дах гонтам, а таксама выканаюць шэраг сталярных працаў.

Абноўлена 05.10.2018 13:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа