29 верасня ўдзельнікі музычнага гурта Ave Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне выступілі з канцэртам на Дыяцэзіяльным фестывалі рэлігійнай песні, які праходзіў у гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Збаўцы (Дзевятоўка).
Праслаўляць Пана можна па-рознаму. Спеў з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных спосабаў выразіць пачуцці свайго сэрца, лічаць удзельнікі гурта. Семінарысты атрымалі магчымасць праз сваю творчасць даць сведчанне пра велізарную, ні з чым не параўнальную моц Божай любові, якую яны адчуваюць у штодзённым жыцці.