Пошук


20 верасня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Багданаве прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх адзначыў, што ў гэты дзень Касцёл згадвае карэйскіх мучанікаў свв. Андрэя Кім і яго паплечнікаў, якія ў XIX стагоддзі аддалі сваё жыццё за Хрыста, Касцёл і абвяшчэнне Евангелля.

«Нават у згнілым яблыку ёсць здаровыя зярняткі»

Звяртаючыся да прысутных духоўных асобаў, Мітрапаліт звярнуў увагу на адносіны святароў і кансэкраваных асобаў да людзей, якіх яны сустракаюць.

«Да нас прыходзяць розныя людзі: хто моцна верыць і хто заблудзіўся, хто шмат гадоў не хадзіў да касцёла, не спавядаўся, вёў грэшнае жыццё і г.д. Мы не маем права іх адкінуць, не прыняць, не выслухаць і не дапамагчы.

Мы не можам адрынуць чалавека. Наадварот, мы павінны дапамагчы яму перамагчы духоўную слабасць і вылечыць з духоўнай хваробы. Мы павінны быць не супраць чалавека, але супраць зла і ў кожным чалавеку бачыць зярнятка дабра.

У гэтым годзе вельмі багаты ўраджай яблык. Шмат іх падае на зямлю і гніе. Мы, не задумваючыся, іх проста выкідваем. Але насамрэч нават у згнілым яблыку зярняткі здаровыя і з іх можа вырасці новая яблыня.

Дапаможам таму праз ахвярнае абвяшчэнне Божага слова і вучэння Касцёла людзям, якія шукаюць нашай духоўнай дапамогі, належным чынам выкарыстаць здаровае зярнятка ў іх, каб адрадзіць іх духоўнае жыццё».

 

Абноўлена 21.09.2018 15:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця