Пошук

05.05.2021 09:34   Паводле: Іnstytutpolski.pl / Catholic.by

2 мая ў Багданаве (Валожынскі раён), месцы нараджэння Фердынанда Рушчыца, побач з тутэйшым касцёлам святога Міхала Арханёла быў адкрыты помнік славутаму мастаку.

Як паведамляе на сваім сайце instytutpolski.pl Польскі інстытут у Мінску, аўтарам бюста з’яўляецца вядомы беларускі скульптар Валяр’ян Янушкевіч, чые працы можна ўбачыць у многіх беларускіх касцёлах.

Праект па ўшанаванні памяці беларускага мастака Фердынанда Рушчыца, чый 150-гадовы юбілей адзначаўся летась, быў фінансаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.

Урачыстая цырымонія з удзелам пробашча багданаўскай парафіі ксяндза Паўла Беразуна адбылася ў прысутнасці прадстаўнікоў Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, Польскага інстытута і мясцовай грамадскасці.

Адным з найбольш вядомых мастацкіх твораў Фердынанда Рушчыца з’яўлецца палатно «Нядзеля. Ля касцёла», што захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. На карціне адлюстравана нядзельнае набажэнства ў старым драўляным касцёле ў Багданаве, які згарэў у гады Другой сусветнай вайны.

Абноўлена 07.05.2021 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.