Пошук

17.09.2018 17:37   Ганна Харашчо / Фота: Раман Зінкевіч, Станіслаў Яхімовіч / Catholic.by

14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску (Кальварыя) адзначылі парафіяльны фэст. Менавіта пад гэтым тытулам святыня была асвячана ў 1842 годзе.

Цэнтральную святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На пачатку набажэнства са словамі прывітання і віншаваннямі да іерарха звярнуліся наймалодшыя парафіяне.

У адказ біскуп выказаў удзячнасць Хрысту за магчымасць знаходзіцца і маліцца ў касцёле на Кальварыі, а таксама прыгадаў 1989 год, калі студэнтам наведваў гэту святыню.

 

Падчас Імшы была ўрачыста благаслаўлёна амбона, якая была выраблена і ўсталявана на сродкі сям’і Гайдук.

«Дзякуем Табе, Божа, што Ты паклікаў людзей з цемры на Тваё цудоўнае святло. Просім, каб голас Твайго Сына гучаў у нашых вушах, а мы, паслухмяныя Святому Духу, былі не толькі слухачамі Слова, але і шчырымі яго выканаўцамі», — маліўся біскуп.

У гаміліі іерарх адзначыў, што знак крыжа зноў вяртаецца ў наша жыццё, і кожны, не хаваючыся, можа насіць гэты знак збаўлення. Паводле слоў біскупа, у любой складанай сітуацыі варта ў першую чаргу звяртацца да Хрыста, давяраючы Яму невырашальную на першы погляд праблему.

«Бог ёсць любоў. Мы павінны разумець сэнс падзей, якія з намі адбываюцца. Гэта сапраўды прынясе нам палёгку. Ва ўсім ёсць Божы сэнс».

На заканчэнне ўрачыстай Імшы біскуп благаславіў прынесеныя вернікамі крыжы.

Пасля Эўхарыстыі ў касцёле адкрылася выстаўка, прысвечаная абароне жыцця, на тэму «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Экспазіцыю выстаўкі адкрыў намеснік дырэктара дабрачыннага фонда «Адкрытыя сэрцы» Іван Пузанаў, тэолаг, клінічны псіхолаг і сямейны кансультант.

Абноўлена 17.09.2018 20:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.