Пошук

11.01.2022 16:36   Фота: Паліна Ручан / Відэа: Паліна Ручан / Паводле: Jan.by

9 студзеня ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максіміляна Марыі Кольбэ гурт Jolly Green выступіў перад парафіянамі з каляднай праграмай Silent Night («Ціхая ноч»).

Як паведамляецца на парафіяльным сайце Jan.by, у праграме прагучалі ангельскія, французскія, ірландскія і славянскія калядныя песні, а таксама бадзёра-лірычныя ірландскія і шатландскія мелодыі.

Музыкі гурта Jolly Green — Аляксандр і Анжаліка Ламавыя, Павал Саракалетаў, Алена Амосава — людзі, якія захапляюцца ірландскай і шатландскай традыцыйнай музыкай, гісторыяй і культурай.

Калядны канцэрт стаў ужо трэцім выступленне гурта ў маладой сталічнай парафіі.

Музыкі парадавалі сабраных граннем на гармоніку, дудачцы, флейце, скрыпцы, сінтэзатары, гітары і мандаліне, а таксама прыгожымі спевамі. Напрыканцы выступлення вікарый парафіі ксёндз Уладзімір Марушэўскі ад імя парафіянаў падзякаваў музыкам за ініцыятыву выступіць з калядкамі, сабранымі з розных краін і розных эпох.

 

Абноўлена 11.01.2022 16:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця