Пошук


11 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі.

У святой Імшы, якая распачынала сустрэчу, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч засяродзіў увагу прысутных на прыкладзе служэння Маці Тэрэзы. Перш чым ісці з дапамогай да іншых, святая заахвочвала сясцёр сваёй супольнасці спачатку да супольнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

   

Як адзначыў іерарх, вельмі важна, каб святары не былі для людзей адмоўным прыкладам, а наадварот – праз прыклад свайго служэння прыводзілі людзей да Бога.

Абноўлена 12.09.2018 17:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.