Пошук

05.09.2018 10:43   Тэкст і фота: Яна Жадзейка / Catholic.by

У апошнія дні лета ў дзятлаўскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі «Канікулы з Богам».

Каб добра падрыхтавацца да новага навучальнага года, дзеці і моладзь мелі магчымасць атрымаць духоўныя настаўленні ад пробашча кс. Здзіслава Пікулы SDB, які ў духу салезіянскай харызмы ўжо па традыцыі з’яўляецца арганізатарам такіх сустрэч і духоўным настаўнікам маладых.

Хоць канікулы — час гульняў і забаваў, аднак і падчас адпачынку варта правільна расставіць прыярытэты. Таму галоўным пунктам летніка была св. Імша.

Падчас Літургіі кожны мог ахвяраваць свой адпачынак Пану Богу, дзякуючы за ўдзел у цудоўнай супольнасці маладых вернікаў. Варта адзначыць, што ўдзельнікі мелі магчымасць добра падрыхтавацца да сакрамэнту пакаяння, разважаючы над Святым Пісаннем у групах.

Трохдзённы адпачынак дзяцей і моладзі ў Дзятлаве быў непрацяглым, але плённым. Час, праведзены ў супольнасці, дапамог лепш падрыхтавацца да новага навучальнага года, які з’яўляецца чарговым крокам на шляху чалавечага і духоўнага ўзрастання маладога пакалення.

       

 

Абноўлена 05.09.2018 19:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.