Пошук

24.08.2018 19:35   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота

У ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая з 21 па 26 жніўня праходзіць у Дубліне, бярэ ўдзел дэлегацыя з Беларусі, якую ўзначальвае старшыня Рады па справах сям’і пры беларускім епіскапаце біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

У каментары для Vatican News біскуп заўважыў, што ўдзельнікам форума прапанавана вялікая колькасць разнастайных ініцыятываў. Іерарх меў магчымасць сустрэцца з адказнымі за душпастырства сем’яў з розных кантынентаў і гэты досвед, паводле яго словаў, быў вельмі карысным.

«Мы бачым тут, як Касцёл працуе з сем’ямі, і для нас гэта вельмі карысна. Многае з убачанага можа быць выкарыстана ў працы з сем’ямі ў Беларусі», — сказаў біскуп.

Прыемна ўразіў беларускага іерарха і актыўны ўдзел у арганізацыі Сусветнай сустрэчы сем’яў мясцовай каталіцкай супольнасці.

«Напэўна, гэтая падзея ажывіць Касцёл у Ірландыі», — выказаў ён сваё спадзяванне.

У сусветным сямейным форуме ўдзельнічаюць каля 35 тыс. чалавек са 116 краін свету. Кульмінацыяй сустрэчы ў Дубліне стане Эўхарыстыя з Пантыфікам, якая пройдзе ў нядзелю на тэрыторыі мясцовага Фенікс-Парку.

Абноўлена 24.08.2018 19:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа