Пошук

06.08.2018 16:36   Фота: а. Лех Баханэк OFMConv / Catholic.by

З 2 па 5 жніўня ў Івянцы праходзіла VIІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У парафіядзе бралі ўдзел 80 юнакоў і дзяўчат, якія прадстаўлялі каманды з шасці парафій архідыяцэзіі: парафіі Божага Цела з Беразінскага, парафіі Узвышэння Святога Крыжа з Вілейкі, парафіі святой Ганны з Дзяржынска, парафіі св. Арханёла Міхала з Івянца, парафіі св. Юзафа з Маладзечна, парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы з Мінска.

Па агульных выніках спаборніцтваў і конкурсаў месцы ў парафіядзе размеркаваліся наступным чынам:

  1. парафія Божага Цела з Беразінскага;
  2. парафія Узвышэння Святога Крыжа з Вілейкі;
  3. парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы з Мінска.

 

Калі адкрываў парафіяду арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дык заключная св. Імша і ўзнагароджанне пераможцаў прайшлі пад кіраўніцтвам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага.

Як зазначыў для Catholic.by адказны за правядзенне парафіяды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Павел Беразун, «прайграў тут толькі той, хто не ўдзельнічаў».

Абноўлена 06.08.2018 16:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця