26 ліпеня з Новай Мышы (Баранавіцкі дэканат) выйшла пілігрымка ў Навагрудак. Пілігрымы з Пінскай дыяцэзіі возьмуць удзел у святкаванні 75-годдзя мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак.
Пілігрымка сабрала моладзь з Пінска, Гомеля і з Новай Мышы. Вядзе пілігрымаў кс. Павел Врубель, пробашч катэдральнай парафіі ў Пінску. Свой шлях яны распачалі св. Імшой разам з парафіянамі, падчас якой кс. Алег Сількевіч, пробашч парафіі ў Новай Мышы, звярнуў увагу на важнасць пілігрымавання да вечнага жыцця.
Пасля Імшы 40 чалавек, пераважна моладзь, выйшлі ў дарогу да благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, закатаваных падчас Другой сусветнай вайны ў лесе пад Навагрудкам. Акрамя ўласных інтэнцый, пілігрымы памятаюць у сваіх малітвах пра ўсіх вернікаў на Беларусі.