У сустрэчы моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якая пройдзе ў Браславе з 23 па 25 ліпеня, возьме ўдзел франка-бельгійскі прапаведнік і духоўны пісьменік а. Даніэль Анж, бэнэдыктынец.
Даніэль Анж нарадзіўся ў 1932 г. у Брусэлі (Бельгія), у сямнаццацігадовым узросце уступіў у бэнэдэктынскі кляштар. Працаваў у шпіталях Льежа (Бельгія) і Лівана, 12 гадоў жыў у маленькай манаскай супольнасці на выспе сярод возера ў Руандзе, а вярнуўшыся ў Еўропу, 7 гадоў вёў пустэльніцкае жыццё ў гарах на поўдні Францыі, пасучы авечак. Скончыўшы пустэльніцкае жыццё, ён пачаў прапаведаваць Евангелле, пераважна моладзі.
У 1984 г. а Даніэль Анж заснаваў першую каталіцкую школу малітвы, евангелізацыйны рух для моладзі «Jeunesse Lumiere» (Моладзь – Святло), дзе моладзь далучаецца да вопыту супольнага жыцця і місіянерскай дзейнасці.
У гэтай школе кожны год вучыцца каля трыццаці юнакоў і дзяўчат з розных краін (Францыі, Канады, Таіці, Тайланда, Расіі). Школа размешчана на поўдні Францыі, удалечыні ад гарадоў. Жыццё ў школе — малітва, вучоба, братэрскія зносіны — змяняецца паездкамі на місіі па Францыі і ў іншыя краіны, дзе маладыя людзі сведчаць пра сваю веру ў школах, шпіталях, вязніцах, а часам і проста на вуліцы.
Сустрэча з а. Даніэлем абяцае шмат цікавага і дасць магчымасць духоўна ўзбагаціцца кожнаму, хто возьме ў ёй удзел.