Дыяцэзіяльныя дні моладзі пройдуць з 23 па 25 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Дэвіз сёлетняй сустрэчы — «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».
Да ўдзелу запрашаюцца юнакі і моладзь ва ўзросце 14–35 гадоў (удзельнікам да 16 гадоў неабходна мець апекуна і пісьмовы дазвол ад бацькоў).
Начлег у сем’ях і ў школе: мець з сабой спальнік і турыстычны дыванок.
Унёсак удзельніка — 8 руб. (у залежнасці ад матэрыяльнага стану прадугледжваецца магчымасць вызвалення ад унёску).
Абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў — да 16 ліпеня.
Запіс:
+375 (29) 566 48 33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко
e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com
ВКонтакте: vk.com/ddm.vicebsk
Запіс груп: назва парафіі і спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, год нараджэння, кантактны тэлефон апекуна групы).
Індывідуальны запіс: імя, прозвішча, год нараджэння, парафія, кантактны тэлефон.
Праграма Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі 2018 г.
23 ліпеня, панядзелак
- 10.00 – Заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы
- 12.00 – Св. Імша. Адкрыццё дзён моладзі.
- 14.00 – Абед
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. Канферэнцыя І.
- 16.00 – Квэст
- 19.00 – Вячэра
- 20.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Споведзь
- 21.00 – Размеркаванне на начлег. Адпачынак
24 ліпеня, аўторак
- 08.00 – Ранішняя малітва
- 08.30 – Снеданне
- 09.15 – Канферэнцыя ІІ
- 10.30 — Круглыя сталы (5 круглых сталоў на розныя тэмы)
- 12.30 – Св. Імша
- 14.00 – Абед
- 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Споведзь
- 15.30 – Інтэграцыйны час (гульні на паветры, танцы, настольныя гульні, шпацыр па горадзе, час на размову са святаром і г.д.)
- 17.00 – Размова з госцем ДДМ. Пытанне-адказ
- 19.00 – Вячэра
- 20.00 – Канцэрт гурта The Crossway. Малітва на заканчэнне дня. Адпачынак
25 ліпеня, серада
- 08.00 – Ранішняя малітва
- 08.30 – Снеданне
- 09.30 – Канферэнцыя ІІІ
- 10.30 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Споведзь
- 11.30 – Святая Імша
- 13.00 – Абед
- 14.00 – Заканчэнне ДДМ. Благаслаўленне. Ад’езд