Пошук

15.07.2018 05:04   Catholic.by

Працэсія і святая Імша на ўшанаванне Маці Божай з гары Кармэль, цэлебрацыю якой апоўначы 15 ліпеня ўзначаліў у Гудагаі Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, працягнула «традыцыю» сёлетніх дажджлівых марыйных фэстаў.

Падчас Нешпараў, якія прайшлі ва ўтульным невялікім касцёле, звонку ўжо пачынала імжэць, а калі абраз Маці Божай Шкаплернай у працэсіі з паходнямі і свечкамі вынеслі са святыні, пачалася сапраўдная залева, ад якой слаба ратавалі парасоны і дажджавікі.

Аднак тых, хто прыйшоў да найлепшай Матулі, не спалохала непагадзь, як адзначыў у сваёй гаміліі біскуп Юрый. Ён казаў пра тое, якім вялікім скарбам з’яўляецца матчына любоў. Калі побач маці, дзіцяці нічога не страшна.

Між тым з хмараў усё ліло і ліло, неба разразалі маланкі, і нішто не прадвяшчала, што гэты дождж хутка скончыцца. Але ён нечакана перастаў, як быццам Марыя ахінула сваім плашчом-шкаплерам гудагайскі пагорак, на якім Яе дзеці асвятлілі гэтую ноч агеньчыкамі свечак і святлом сваіх малітваў.

Абноўлена 15.07.2018 11:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця