Пошук

05.06.2018 13:41   Фота: Ілля Ваніслаўчык / Catholic.by

У нядзелю 3 чэрвеня біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка ўзначаліў эўхарыстычную працэсію па горадзе на беразе Піны, які неафіцыйна называюць «сталіцай Палесся».

Урачыстаму шэсцю па вуліцах Пінска папярэднічала св. Імша ў мясцовым катэдральным касцёле, дзе напярэдадні адбыліся прэзбітэрскія пасвячэнні. У працэсіі за Эўхарыстычным Хрыстом ішлі шматлікія вернікі, сярод якіх — студэнты і выкладчыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага, а таксама прадстаўнікі грэка-каталіцкай супольнасці.

Прапануем фотарэпартаж з урачыстасці ў Пінску.

 

Абноўлена 05.06.2018 13:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця