2 чэрвеня сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату з рук біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі прынялі дыяканы Эдуард Мажаеў і Павел Мазан.
Урачыстасць адбылася ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Ксёндз Эдуард Мажаеў паходзіць з Віцебска і з’яўляецца выпускніком Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, ксёндз Павел Мазан паходзіць з Мастоў і святарскую фармацыю атрымаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
«Я адкрыты да тых заданняў, якія вызначаць ардынарый і Касцёл»
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-029.jpg)
Ксёндз Эдуард Мажаеў: «Прэзбітэрскае пасвячэнне — тое, да чаго я імкнуўся і рыхтаваўся. Я назваў бы гэтае чаканне спаўненнем у шырокім сэнсе.
Я адкрыты на паглыбленне ведаў і гатовы прыкладаць усе свае магчымасці да выканання тых заданняў, якія вызначыць мне ардынарый і Божы Касцёл.
Семінарыйнае выхаванне фармуе чалавека. Да гэтага можна дадаць сталенне і ачышчэнне ад ідэалізацыі зямнога. Праз гэта больш адкрываешся на Божы план наконт сябе. У маім выпадку гэта навука любові праз адкрыццё прабачэння: калі бачыш жыццё больш праўдзіва і больш чалавечна».
«Пастараюся быць добрым інструментам у руках Божых»
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-013.jpg)
Ксёндз Павел Мазан: «Я не перажываю за будучыню, бо давяраюся Богу. Той, хто стварыў мяне і паклікаў, будзе і далей весці мяне сваімі сцежкамі.
За час семінарыйнай фармацыі досвед веры, яе перажыванне, успрыманне клопатаў і турботаў у мяне выйшлі на новы ўзровень. Я лепей пазнаю іншых людзей, Бога і самога сябе.
Святарства для мяне — вялікая адказнасць, вялікі і незаслужаны дар ад Бога. Прысвячэнне жыцця на службу Богу і людзям.
Сказаўшы аднойчы Богу „так“, я павінен буду кожны дзень пацвярджаць гэтае абяцанне. Пастараюся быць добрым інструментам у руках Божых, выконваючы Яго волю».
Заданне святара — даваць сведчанне
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-018-cb.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-001.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-002.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-003.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-004.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-005.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-006.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-007.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-008.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-009.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-010.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-011.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-012.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-013.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-014.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-016.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-017.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-018.jpg)
Урачыстая св. Імша, падчас якой было ўдзелена прэзбітэрскае пасвячэнне, сабрала вялікую колькасць вернікаў.
У ёй бралі ўдзел выкладчыкі і семінарысты Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, святары з розных парафій Пінскай дыяцэзіі, а таксама святары з Гродзенскай і Віцебскай дыяцэзій, у тым ліку пробашчы родных парафій новапрэзбітэраў.
Пастыр Пінскай дыяцэзіі, звяртаючыся да прысутных, падкрэсліў важнасць і неабходнасць святарскага служэння ў Касцёле.
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-026-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-027-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-028-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-030-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-031-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-032-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-033-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-034-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-035-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-036-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/06/8186/s-2018-06-04-pinsk-037-cb.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-019.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-020.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-021.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-022.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-023.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-024.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-025.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-026.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-027.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-028.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-029.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-030.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-031.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-032.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-033.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-034.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-035.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-036.jpg)
![](/3/images/news/2018/06/8186/2018-06-04-pinsk-037.jpg)
«Заданне святара ў наш час — даваць такое сведчанне, каб людзі бачылі плады ласкі ў яго жыцці і паверылі ў Хрыста. Даваць сведчанне любові да чалавека па прыкладу Хрыста. Сведчанне любові, здольнай на самаахвяраванне», — падкрэсліў біскуп Антоні.
Пастыр падзякаваў бацькам новапрэзбітэраў, выказаў словы падзякі святарам, якія адказвалі за іх святарскую фармацыю, і па-бацькоўску даў змястоўныя парады на пачатак святарскага служэння.
Напрыканцы св. Імшы новапрэзбітэры шчыра падзякавалі біскупу Пінскай дыяцэзіі за прыклад добрага і мудрага пастыра. Былі выказаны словы шчырай падзякі былому рэктару семінарыі ў Пінску кс. Яну Саламону, а ў асобе цяперашняга віцэ-рэктара гэтай вышэйшай духоўнай навучальнай установы кс. Адама Дынака — таксама ўсім фарматарам і выкладчыкам.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)