27 мая ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) прайшла ўрачыстая святая Імша падзякі для за школьны і катэхетычны год.
Асаблівай «касцёльная лінейка» стала для адзінаццацікласнікаў. На заканчэнне Эўхарыстыі выпускнікі падзякавалі Богу за магчымасць паглыбляць і развіваць сваю веру на занятках рэлігіі, а айцам піярам — за духоўную падтрымку на гэтым шляху.
А напярэдадні ў кляштары айцоў піяраў прайшло падсумаванне катэхетычнага і школьнага года, падчас якога былі выбраныя «Міністрант года» і «Харыстка года».
Тыя міністранты і харысткі, якія сёлета заканчваюць школу, атрымалі сімвалічныя сувеніры на памяць пра парафію.