Пошук

21.05.2018 15:40   Тэкст і фота: Арцём Кір'янаў / Фота: Ілля Ваніслаўчык / Catholic.by

19 мая падчас урачыстасцей у гонар святога Андрэя Баболі, галоўнага апекуна Пінскай дыяцэзіі, адбылася прэзентацыя першага нумара навуковага тэалагічнага часопіса Studia Aquinalia, які пачаў выдавацца пры духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Падчас прэзентацыі рэктар семінарыі кс. Андрэй Рылка выказаў падзяку кіраўніцтву рэдакцыйнай калегіі часопіса на чале з ксяндзом Адамам Дынакам, віцэ-рэктарам семінарыі, і ксяндзом Юрыем Драздом, дырэктарам Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах.

Выданне першага нумара часопіса стала магчымым дзякуючы працы выдавецтва Пінскай дыяцэзіі пад кіраўніцтвам а. Пятра Бялевіча OMI і Вольгі Якіменка.

Studia Aquinalia — навуковы і тэалагічна-філасофскі часопіс, які будзе выдавацца раз на год.

Першы экземпляр новага навуковага часопіса рэктар семінарыі ўручыў біскупу Пінскаму Антонію Дзям’янку.

 

Абноўлена 21.05.2018 16:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця