Кармэліты босыя запрашаюць на час духоўнага аднаўлення ў духу святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), святога Яна ад Крыжа, святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса і іншых святых кармэліцкага ордэна.
План рэкалекцый на 2018 год:
- 8–10 чэрвеня — «Спецыфіка кармэліцкай малітвы», а. Андрэй Авен OCD
- 24–26 жніўня — «Малітва як падрыхтоўка да сакрамэнту пакаяння», а. Юрый Кулай OCD
- 24–28 верасня — «Роля Духа Святога ў духоўным жыцці і служэнні святара», а. Казімір Мараўскі OCD (для святароў)
- 14–16 снежня — «У садзе св. Тэрэзы ад Езуса — шлях духоўнага жыцця», а. Сяргей Трысцень OCD
Упершыню рэкалекцыі пройдуць у новым манаскім доме кармэлітаў у Мядзелі.
З гісторыі мядзельскага кляштара
У 1754 г. Антоні Кошчыц, стараста Зарэцкі і ўладальнік Старога Мядзеля, запрасіў у Мядзел кармэлітаў босых, збудаваўшы для іх касцёл Маці Божай Шкаплернай і невялікі аднапавярховы кляштар з цэглы. Пасля разгрому лістападаўскага паўстання 1832 г. мядзельская супольнасць была ліквідавана царскаю ўладаю.
Касцёл і кляштар былі аддадзены сёстрам базыльянкам, якія прабывалі тут да 1860 г. Потым святыню аддалі праваслаўным. У верасні 1943 г. кляштар быў спалены. Захаваўся касцёл і гаспадарчы дом.
Кармэліты босыя заставаліся ў Мядзелі да 1949 г., калі савецкая ўлада адабрала касцёл і ператварыла яго ў склад штучных угнаенняў. 24 снежня 1989 г. у вернутым касцёле цэлебравалася першая святая Імша. У 2014 г. былі адноўленыя і благаслаўлёныя арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам стацыі Крыжовага шляху на мядзельскай Кальварыі. А ў 2017 годзе быў асвячаны новы кляштар, які адначасова выкарыстоўваецца як рэкалекцыйны дом.
Рэкалекцыйны дом адкрыты як для групаў, якія жадаюць правесці свае рэкалекцыі паводле ўласнай тэматыкі, так і для індывідуальных асобаў, якія хочуць правесці час у цішыні і малітве. Дом можа прыняць 18 удзельнікаў рэкалекцый.
Па пытаннях запісу звяртацца:
Тэл.: 8 (01797) 229 00, + 375 (29) 557 69 12 — а. Генрых Валэйка OCD
E-mail: karmelmiadziel@gmail.com