Пошук

29.04.2018 23:01   Catholic.by

фота Аляксандры Шчыглінскай

29 красавіка на пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі было прынята рашэнне дапоўніць тэкст Ларэтанскай Літаніі на беларускай мове заклікам «Каралева Беларусі».

Рашэнне было прынята пасля кансультацыі з Кангрэгацый Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Пра намер дадаць гэты заклік было аб’яўлена ў Будславе падчас святкавання фэсту Маці Божай Будслаўскай у 2017 годзе старшынёй ККББ арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

фота Святланы Лабковіч

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пакінула прыняцце канчатковага рашэння па гэтым пытанні за мясцовай Канферэнцыяй Біскупаў. Новы заклік у Літаніі павінен з 1 мая дадавацца пасля закліку «Каралева супакою».

Тэкст Ларэтанскай Літаніі на лацінскай мове з’яўляцца ўзорным пры перакладзе на іншыя мовы. Аднак некаторыя супольнасці атрымліваюць дазвол на тое, каб дадаваць да тэксту Літаніі дадатковыя заклікі, якія часамі становяцца агульнапрынятымі ва ўсім Касцёле.

Напрыклад, 12 кастрычніка 1922 года ў польскай версіі Літаніі быў зацверджаны заклік «Каралева польскай кароны», які потым быў заменены на «Каралева Польшчы».

фота Святланы Лабковіч

Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў у 2014 годзе быў зацверджаны заклік «Маці Міласэрнасці» ў польскай версіі Літаніі.

Рашэнне епіскапату Беларусі з’яўляецца выражэннем пабожнасці мясцовых вернікаў. У першую чаргу гэта датычыць ушанавання абраза Маці Божай Бялыніцкай, каранаванага папскімі каронамі 20 верасня 1761 г.

У 1861 годзе ў выданне спеўніка «Pieśni nabožnyja» («Песні набожныя») былі ўключаны такія радкі:

Ты Бялыніцкая найчыстша Дзева /
Святая Маці сіроцкаго роду /
Літвы і Русі можна Каралева /
Упрасі Сына, каб даў нам Свабоду.

Абноўлена 17.08.2018 01:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа