![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-26-snapshot123.jpg)
26 красавіка ў Беларусі адзначылі 32-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы. З гэтай нагоды ў Мінску прайшлі памятныя мерапрыемствы, у якіх як прадстаўнік Каталіцкага Касцёла ўзяў удзел кс. канонік Францішак Рудзь, пробашч сталічнай парафіі Маці Божай Будслаўскай.
Раніцай каля мемарыяльнай капліцы ў гонар іконы «Сысканне загінулых» у парку Дружбы народаў адбыўся мітынг-рэквіем, арганізаваны Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. У ім узялі ўдзел ліквідатары аварыі на ЧАЭС, прадстаўнікі дзяржаўных уладаў розных узроўняў, дыпламатычных прадстаўніцтваў, рэлігійных супольнасцяў і іншых арганізацый.
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць усіх тых, хто пацярпеў як ад «мірнага атаму», так і ад ядзернай зброі, усклаўшы кветкі да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы».
Увечары ў Мінску адбыўся традыцыйны Чарнобыльскі шлях на ўшанаванне ахвяраў найбольшай тэхнагеннай катастрофы мінулага стагоддзя. Яго ўдзельнікі прайшлі вуліцамі беларускай сталіцы ад кінатэатра «Кастрычнік» да парку Дружбы народаў, дзе адбыўся мітынг-малітва.
Ксёндз Францішак Рудзь у сваёй кароткай прамове ўзгадаў словы вядомага расійскага паэта Яўгенія Еўтушэнкі з верша «Мой госць — Чарнобыль»: «Усе катастрофы схаваны ўсярэдзіне нас…»
Святар адзначыў, што гадавіна Чарнобыльскай катастофы — гэта сумная дата ў гісторыі народаў. Яна нагадвае пра тое, што, хоць «мірны атам» можа прыносіць велізарную карысць, аднак падыходзіць да яго трэба з вялікай адказнасцю, бо ў выпадку аварыі, падобнай Чарнобыльскай, ад яе наступстваў пакутуе не адно пакаленне.
«Трагедыя Чарнобыля назаўсёды змяніла жыццё тых людзей, хто быў вымушаны пакінуць „зону адчужэння“; і тых, чые родныя загінулі, удзельнічаючы ў ліквідацыі наступстваў аварыі; і тых, хто з-за яе страціў здароўе. Гэтая трагедыя вымушае задумацца і адказна ставіцца да прыроды», — зрабіў выснову кс. Францішак.
Ён падкрэсліў, што Каталіцкі Касцёл робіць вялікі ўнёсак у абарону прыроды і чалавечага жыцця. Так, у 2015 г. папа Францішак выдаў дакумент Laudato si' — «Будзь праслаўлены, Пане», прысвечаны абароне створанага Богам свету, натуральнага асяроддзя жыцця чалавека. Святар нагадаў, што гэты дакумент быў прыняты напярэдадні візіту ў Рым ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сярод якіх былі таксама беларусы.
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7981/s-2018-04-27-ch-shliah-023-cb.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-003.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-001.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-002.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-004.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-006.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-005.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-009.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-007.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-008.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-010.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-012.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-014.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-015.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-018.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-017.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-019.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-020.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-022.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7981/2018-04-27-ch-shliah-023.jpg)
«Мы павінны памятаць, што чалавек быў створаны не як абсалютны гаспадар стварэння, а як істота, адказная за тое, каб апрацоўваць і берагчы „сад свету“. І нічога новага ў адносінах да прыроды чалавецтва не прыдумала з часу свайго з’яўлення на Зямлі», — сказаў на заканчэнне ксёндз канонік.
Свой выступ ён завяршыў кароткім малітоўным заклікам:
«Захавай, Божа, родную Беларусь і ўсіх яе жыхароў ад трагедый!»
Пасля заканчэння мерапрыемстваў каля памятных знакаў у парку Дружбы народаў засталося шмат жывых кветак і запаленых знічоў на ўшанаванне ахвяраў катастрофы. Але гадавіна Чарнобыля — гэта не толькі даніна памяці ўсім тым, чыё жыццё заўчасна абарвалася ў выніку той страшэннай аварыі, але і заданне для наступных пакаленняў не даць «мірнаму атаму» зноў разбурыць жыццё і мары людзей.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)