Пошук

14.05.2021 09:41   Кс. Францішак Рудзь / Catholic.by

13 мая адбылося пасяджэнне Міжканфесійнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь» (БТРБ). У пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі Касцёла: ксёндз канонік Ян Крэміс і ксёндз канонік Францішак Рудзь.

Сёння склад праўлення біблейскага таварыства ўключае 16 прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій у нашай краіне. Асноўнай яго задачай з’яўляецца міжканфесійнае супрацоўніцтва ў галіне рэлігійнай асветы, дабрачыннасць і выдавецкая дзейнасць.

На пасяджэнні асаблівая ўвага была звернута на забеспячэнне рэлігійнай літаратурай рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Мінула ўжо больш за 25 гадоў пасля адной з самых страшных экалагічных катастроф у гісторыі чалавецтва. Больш за ўсё ад гэтай аварыі пацярпелі жыхары 21 раёна Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай вобласцяў.

Псіхалагічна людзі збольшага прызвычаіліся да таго, што яны жывуць на «забруджаных» тэрыторыях, але ў іх заўсёды прысутнічае трывога за сваё здароўе і асабліва за здароўе дзяцей. Слова Божае не толькі паказвае жыццёвыя арыенціры для падрастаючага пакалення, але і дае суцяшэнне ў цяжкіх жыццёвых абставінах.

Біблейскае таварыства плануе аказаць дапамогу духоўнай літаратурай у першую чаргу дзецям, якія найбольш маюць патрэбу ў такой падтрымцы.

Бібліі атрымаюць дзеці-сіроты, якія пражываюць у дзіцячых дамах і школах-інтэрнатах; дзеці ў сацыяльных прытулках; дзеці-інваліды, аб’яднаныя ў рэгіянальныя Асацыяцыі дзяцей-інвалідаў; дзеці, якія наведваюць цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання; дзеці, якія наведваюць нядзельныя школы пры мясцовых парафіях.

На заканчэнне пасяджэння прадстаўнікі Касцёла падаравалі ў бібліятэку Таварыства памятную кнігу «Касцёлы Беларусі», выдадзеную з нагоды 30-годдзя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 14.05.2021 09:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа