Пошук

27.04.2026 19:03   Фота: Кс. кан. Юрый Ясевіч / Ірына Маліноўская / minsknews.by / Catholic.by

Сёлета ў нядзелю 26 красавіка прыпала асаблівая дата — 40-годдзе аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У гэты дзень у Мінску прайшла цырымонія ўскладання кветак да памятнага знака «Ахвярам Чарнобыля».

Паводле інфармацыі выдання «Мінск-Навіны», мерапрыемства адбылося ў Парку дружбы народаў. Ушанаваць памяць тых, хто загінуў непасрэдна пры ліквідацыі аварыі на ЧАЭС і па прычыне ўздзеяння радыяцыі ў далейшым, прыйшлі сотні чалавек.

У ліку тых, хто аддаў даніну памяці і малітвы ахвярам Чарнобыля, быў і Старшыня ККББ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Нагадаем, што ў касцёлах Беларусі ў гэты дзень падчас святых Імшаў маліліся за загінулых і пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Абноўлена 27.04.2026 22:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.