Пошук

10.04.2018 11:02   Кс. Андрэй Рылка / Фота: Арцём Кір'янаў / Catholic.by

8 красавіка, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, у пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая св. Імша, падчас якой сямёра навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску атрымалі духоўны строй — сутаны.

Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, які ўзначаліў урачыстую літургію, звярнуў увагу семінарыстаў на тое, што духоўная вопратка знешне яшчэ больш прыпадобніць іх да святароў.

Але важна, як заўважыў іерарх, каб не толькі знешне, але перадусім унутрана кандыдаты да святарства прыпадабняліся да Хрыста — Найвышэйшага Святара, і былі ў сучасным свеце выразным знакам поўнай адданасці ў служэнні Богу і людзям.

Падзяліць з семінарыстамі гэтую важную на іх фармацыйным шляху падзею прыехалі шматлікія родныя, блізкія і сябры. Урачыстае пасвячэнне і атрыманне духоўнай вопраткі стала добрай нагодай для таго, каб яшчэ раз падзякаваць Богу за дар духоўнай семінарыі і святарства, памаліцца за семінарыстаў і прасіць Пана аб новых пакліканнях да святарскага служэння ў нашай краіне.

 

Абноўлена 10.04.2018 16:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.