У Велікодны аўторак біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з канцлерам Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктарам Місевічам і дырэктарам «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэем Аніскевічам сустрэліся з супрацоўнікамі ДУ «Віцебскі гарадскі цэнтр часовага (начнога) знаходжання асобаў без вызначанага месца жыхарства».
Госці прывезлі з сабой велікодныя падарункі для тых, хто па розных прычынах апынуўся ў складаным жыццёвым становішчы, страціўшы дом і блізкіх людзей, і хто патрабуе чалавечай цеплыні і ўвагі.
Біскуп Віцебскі павіншаваў усіх са святам Вялікадня і падкрэсліў, як важна рабіць дабро адно аднаму, а таксама давяраць Богу, стараючыся змяняць жыццё да лепшага.