Пошук

02.04.2018 12:08   Фота: Арцём Ткачук / Catholic.by

Напярэдадні Вялікадня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адведаў дзяцей, якія выхоўваюцца пры Місіі добрага Самараніна ў Мінску.

Іерарх павіншаваў дзетак са святамі і благаславіў велікодныя кулічы, якія на святы падрыхтавалі дзеці.

У сваю чаргу выхаванцы Місіі добрага Самараніна расказалі вывучаныя да прыезду Мітрапаліта вершы, і, віншуючы яго са святамі, падкрэслілі важнасць таямніцы Уваскрасення.

 

Місія добрага Самараніна пад апекай св. Уршулі Ледухоўскай, якой апякуюцца сёстры ўршулянкі, дзейнічае пры мінскай архікатэдры і Чырвоным касцёле з 2011 года.

Місію наведваюць дзеткі дашкольнага ўзросту, дзе ў ігравой форме знаёмяцца са Святым Пісаннем, развучваюць асноўныя малітвы і песні. А яшчэ малююць, лепяць, танцуюць, займаюцца матэматыкай і вучаць англійскую і польскую мовы.

Важным складнікам такога развіцця з’яўляецца і ўхіл на беларускую мову. Сёстры і валанцёры, якія дапамагаюць пры Місіі добрага Самараніна, размаўляюць з дзеткамі па-беларуску.

Абноўлена 03.04.2018 14:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа