Пошук

26.03.2018 17:06   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

Вербны кірмаш ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына/Масюкоўшчына), які прайшоў 25 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, наведала 1060 чалавек.

Пра гэта Catholic.by расказаў пробашч парафіі кс. Алег Шпець TСhr. Кірмаш прайшоў ужо ў трэці раз і быў цалкам арганізаваны парафіянамі.

Чаго тут толькі не было: вербы, печыва, мёд, магніты, шмат вырабаў сваімі рукамі — хапала і прапановы, і попыту. Прадавалі нават расліны і расаду на вясну!

Акрамя таго, жадаючыя мелі магчымасць таксама набыць ружанцы, малітоўнікі і дзіцячую літаратуру.

«Сёлета можна трапіць і ў спіс ганаровых ахвярадаўцаў, ахвяраваўшы на будаўніцтва 1 квадратнага метра сцяны нашай будучай святыні», — прызнаўся святар.

Як дадаў пробашч, усе ахвяраванні, сабраныя падчас кірмаша, будуць накіраваныя на будаўніцтва парафіяльнага касцёла.

Асобна на кірмашы былі разыграныя сертыфікаты на фотасесію і візіт да майстра па манікюры. Таксама быў праведзены конкурс дзіцячых паштовак, многія з якіх здзіўлялі сваім увасабленнем і памерамі.

 

Абноўлена 27.03.2018 15:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.