8 сакавіка супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне з нагоды Міжнароднага жаночага дня сабралася на супольнай Эўхарыстыі, каб успомніць у малітвах жанчын, якія сваёй адданай працай у сценах семінарыі далучаюцца да важнай справы фарміравання асобы святара.
Святую Імшу ўзначаліў рэктар семінарыі кс. Раман Рачко. Падчас літургіі ён падзякаваў супрацоўніцам семінарыі за тое, што на працягу многіх гадоў сваімі нястомнымі намаганнямі, клопатам пра навучэнцаў і мацярынскай цеплынёй яны ўплываюць на асэнсаванне будучымі святарамі духоўных і маральных каштоўнасцяў.
«Уся семінарыйная супольнасць віншуе нашых цудоўных жанчын і жадае ім заставацца ўзорам сапраўднай унутранай гармоніі, чуласці, пяшчотнай любові, дзякуючы чаму свет, у якім мы жывём, будзе станавіцца больш утульным, сардэчным і маральна чыстым», — адзначаюць навучэнцы семінарыі.