Пошук

28.02.2018 16:24   Тэкст і фота: Ганна Якімовіч / Catholic.by

З 26 па 28 лютага ў Цэнтры св. Лукі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннай каталіцкай арганізацыі Caritas.

Рэкалекцыі — гэта час, прысвечаны асабістай малітве, разважанням, прыняццю рашэнняў, а таксама паглыбленню веры і яе разумення. Сёлета рэкалекцыі для ўсіх супрацоўнікаў і валанцёраў Caritas праводзіў кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі.

«Галоўная мэта ўсіх рэкалекцый — гэта навяртанне. І мы таксама задумаемся, як вярнуцца да Бога, як змяніць сваё жыццё», — такімі словамі распачаў духоўныя практыкаванні кс. Віктар.

Пра што мы думаем? Што самае галоўнае ў нашым жыцці? Наколькі нашыя думкі напоўнены Богам, Яго вучэннем? Над гэтымі пытаннямі кожны з удзельнікаў рэкалекцый меў магчымасць паразважаць на працягу гэтага благаслаўлёнага часу, а таксама пабыць сам-насам са сваімі думкамі, памаліцца, паразмаўляць з Богам і штосьці пераасэнсаваць падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У перыяд Вялікага посту тыя, хто нясе ў Касцёле асаблівае служэнне міласэрнасці, задумаліся над сваімі адносінамі да іншага чалавека. Час Вялікага посту — гэта перадусім час міласэрнасці.

Вядома, што прасцей быць міласэрным да тых, каго мы любім, хто для нас блізкі. У баку часта застаюцца найбольш безабаронныя: дзеці-сіроты, нямоглыя, цяжкахворыя.

Таму трэба пастарацца зрабіць так, каб гэты перыяд таксама для іх стаў часам любові і радасці, а не самоты і смутку. Гэта тое, пра што неабходна заўсёды памятаць супрацоўнікам Caritas у сваёй штодзённай дзейнасці.

Абноўлена 28.02.2018 16:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.