
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала каляднае свята для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Свята праходзіла пад дэвізам «Без усмешак не ўваходзіць».

Калядны баль адкрыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх пажадаў кожнаму ўдзельніку здароўя, міру, дабра і Божага благаслаўлення.

На працягу ўсяго свята гучала музыка, спевы. Валанцёры праводзілі конкурсы.
На заканчэнне кожны атрымаў салодкі падарунак.
