На 14 лютага ў гэтым годзе прыпадае Папялец. Пальмовая нядзеля — 25 сакавіка, Вялікдзень — 1 красавіка.
Важнейшыя рухомыя і нерухомыя святы на 2018 г. (тлустым выдзелены ўрачыстасці і святы, удзел у якіх для вернікаў абавязковы):
- 1 студзеня — святой Багародзіцы Марыі
- 6 студзеня — Аб’яўленне Пана (Тры Каралі)
- 7 студзеня — Хрост Пана
- 2 лютага — Ахвяраванне Пана
- 14 лютага — Папялец
- 19 сакавіка — святога Юзафа, Абранніка
- 25 сакавіка — Пальмовая нядзеля
- 29 сакавіка — Вялікі чацвер
- 30 сакавіка — Вялікая пятніца
- 31 сакавіка — Вялікая субота
- 1 красавіка — Вялікдзень
- 8 красавіка — Божай Міласэрнасці
- 9 красавіка — Звеставанне Пана
- 10 мая — Унебаўшэсце Пана
- 20 мая — Спасланне Духа Святога
- 24 мая — Пана нашага Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара (адзначаецца заўсёды ў чацвер пасля Спаслання Духа Святога)
- 27 мая — Найсвяцейшай Тройцы
- 31 мая — Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
- 8 чэрвеня — Найсвяцейшага Сэрца Езуса
- 24 чэрвеня — Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля
- 29 чэрвеня — свв. Пятра і Паўла, апосталаў
- 6 жніўня — Перамяненне Пана
- 15 жніўня — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
- 8 верасня — Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі
- 14 верасня — Узвышэнне Святога Крыжа
- 29 верасня — святых Арханёлаў
- 1 лістапада — Усіх Святых
- 2 лістапада — успамiн усiх памерлых вернiкаў
- 25 лістапада — Хрыста, Валадара Сусвету
- 2 снежня — 1-я нядзеля Адвэнту
- 8 снежня — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
- 25 снежня — Нараджэнне Пана
- 30 снежня — Святой Сям’і