Пошук

01.01.2025 11:11   Catholic.by

Падаем спіс важнейшых рухомых і нерухомых касцёльных святаў на 2025 год.

Каляндар важнейшых рухомых святаў да 2030 года ўключна пададзены ў спецыяльным раздзеле парталу Урачыстасці і святы ТУТ>>>

На 5 сакавіка сёлета прыпадае Папялец. Пальмовая нядзеля — 13 красавіка,  Вялікдзень — 20 красавіка.

Увага! Тлустым выдзелены ўрачыстасці і святы, падчас якіх удзел вернікаў у святой Імшы абавязковы.

  • 1 студзеня — святой Багародзіцы Марыі
  • 6 студзеня — Аб’яўленне Пана (Тры Каралі)
  • 12 студзеня — Хрост Пана
  • 2 лютага — Ахвяраванне Пана
  • 5 сакавіка — Папялец (пачатак Вялікага посту)
  • 19 сакавіка — святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 25 сакавіка — Звеставанне Пана
  • 13 красавіка — Пальмовая нядзеля
  • 17 красавіка — Вялікі чацвер
  • 18 красавіка — Вялікая пятніца
  • 19 красавіка — Вялікая субота
  • 20 красавіка — Вялікдзень
  • 27 красавіка — Божай Міласэрнасці
  • 29 мая — Унебаўшэсце Пана
  • 8 чэрвеня — Спасланне Духа Святога
  • 12 чэрвеня — Пана нашага Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара (адзначаецца заўсёды ў чацвер пасля Спаслання Духа Святога)
  • 15 чэрвеня — Найсвяцейшай Тройцы
  • 19 чэрвеня — Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
  • 24 чэрвеня — Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля
  • 27 чэрвеня — Найсвяцейшага Сэрца Езуса
  • 29 чэрвеня — св. Пятра і Паўла, апосталаў
  • 6 жніўня — Перамяненне Пана
  • 15 жніўня — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 8 верасня — Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 14 верасня — Узвышэнне Святога Крыжа
  • 29 верасня — святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала
  • 1 лістапада — Усіх Святых
  • 2 лістапада — успамiн усiх памерлых вернiкаў
  • 23 лістапада — Хрыста, Валадара Сусвету
  • 30 лістапада — 1-я нядзеля Адвэнту
  • 8 снежня — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 25 снежня — Нараджэнне Пана
  • 28 снежня — Святой Сям’

 

Абноўлена 03.01.2025 21:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.