Пошук

26.12.2017 10:58   Фаіна Малюжэнец / Catholic.by

21 снежня ў будынку раённай бібліятэкі ў Навагрудку адбылася сустрэча тых, хто захапляецца паэзіяй Адама Міцкевіча. Ініцыятарамі мерапрыемства былі ўдзельнікі аднаго з моўных кол, якія збіраюцца пры навагрудскім касцёле св. Міхала Арханёла, – кола польскай мовы.

Разам з кіраўніком польскамоўнага кола Ядзвігай Лысай-Сянкевіч удзельнікі тэматычна падрыхтавалі зал, дзе гасцям мерапрыемства былі прадстаўлены розныя творы паэта, а музыка Шапэна і прэзентацыя «Міцкевіч і Навагрудак» з самага пачатку сустрэчы стваралі асаблівы настрой.

Падчас творчага вечара быў таксама праведзены конкурс «Наколькі мы ведаем Адама Міцкевіча», пераможцы якога атрымалі памятныя сувеніры.

На завяршэнне прагучала падзяка прысутнаму на сустрэчы кс. Юрыю Жэгарыну за магчымасць удзелу ў коле вывучэння польскай мовы, а таксама вывучэння іншых моў: літоўскай і англійскай.

   

 

Абноўлена 26.12.2017 12:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.