Пошук

23.12.2017 02:30   Паводле: Grodnensis.by / Фота: Аляксандра Шчыглінская / Catholic.by

22 снежня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў межах аплаткавай сустрэчы духавенства Гродзенскай дыяцэзіі адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. Тадэвуша Вышынскага CM у першую гадавіну яго смерці.

Ксёндз Вышынскі шмат гадоў быў выкладчыкам у семінарыі ў Гродне.

Літургію ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У ёй удзельнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, шматлікія святары і сёстры законныя.

Падчас Імшы біскуп Кашкевіч адзначыў, што смерць кс. Тадэвуша Вышынскага, які загінуў у аўтакатастрофе роўна год таму, з’яўляецца вялікай стратай для мясцовага Касцёла. Іерарх дадаў, што спачылы святар зрабіў вельмі шмат дабра для развіцця Касцёла на Гродзеншчыне, асабліва ў фармацыі будучых святароў.

“Нягледзячы на тое, што ўжо год кс. Тадэвуша няма з намі фізічна, яго прысутнасць ёсць з намі ў іншым вымярэнні. Дзякуем памерламу святару за тое, што сваёй асобай і руплівым служэннем узбагаціў наш мясцовы Касцёл на Гродзеншчыне, у справы якога ўключаўся ўсім сэрцам”, – сказаў біскуп.

Ксёндз прафесар Тадэвуш Вышынскі загінуў 23 снежня 2016 г. у Гродне ў выніку аўтамабільнай аварыі. Святарскае служэнне ў Гродне распачаў у 1992 г. На працягу ўсіх гэтых гадоў выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Удзельнічаў у сходах Гродзенскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай мітраполіі, на якіх рыхтаваліся навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.

    

 

Абноўлена 23.12.2017 11:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа