Пошук

25.12.2017 10:47   Catholic.by

«З нагоды святаў Божага Нараджэння, а таксама надыходзячага Новага 2018 года, жадаю ўсім вернікам і людзям добрай волі глыбокай веры, надзеі і любові», — піша біскуп.

«Не бойцеся! Я абвяшчаю вам вялікую радасць:
нарадзіўся сёння Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан»
(Евангелле паводле Лукі 2, 10)

Дарагія ў Хрысце браты і сёстры!

Добрая Вестка, якую анёл абвясціў пастушкам у Бэтлееме, ужо больш за два тысячагоддзі напаўняе радасцю і надзеяй мільёны людзей незлічоных пакаленняў. Гэтая радасць вынікае з факту Нараджэння Езуса Хрыста — Божага Сына і Збавіцеля чалавека. Ён прыйшоў у свет надзвычай сціпла, як хтосьці даступны і вельмі блізкі.

Святкуючы гэтую таямніцу прысутнасці Бога сярод нас, мы імкнёмся сустрэцца з самымі блізкімі нам асобамі: роднымі, сябрамі і знаёмымі, каб яшчэ раз выказаць ім словы найлепшых пажаданняў і раздзяліць з імі калядную радасць.

З нагоды святаў Божага Нараджэння, а таксама надыходзячага Новага 2018 года, жадаю ўсім вернікам і людзям добрай волі глыбокай веры, надзеі і любові. Няхай міласэрны Бог адорыць кожнага моцным здароўем, шчасцем, зычлівымі людзьмі і поспехамі ў кожным пачынанні.

Радасных святаў! Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

З пастырскім благаслаўленнем,

+ Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі

Пінск, 20.12.2017 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.