Пошук

25.12.2017 00:22   Catholic.by

Збаўца нарадзіўся! Няхай кожнае сэрца адчуе гэтае цяпло Немаўляці, напоўніцца ім і перадасць іншаму! Дарагія нашыя чытачы, у гэтыя святочныя дні няхай Бог напаўняе вашыя сэцы радасцю і вялікай любоўю, адорвае моцнай верай і надзеяй на лепшае, а таксама дае моцы і мужнасці ісці за Ім да канца. З Божым Нараджэннем!

Мяккім снегам поўніцца ціша,
Цяпло свечкі грэе руку.
У спакоі, абноўленым, чыстым
Зазірні ў нябёс вышыню!

Там далёка, у сэрцы нябёсаў
Гарыць зорка і вабіць душу
У спляценні пранізлівых лёсаў
Абвяшчае нам праўду адну.

Што ў стайні, у Бэтлееме
Нарадзіўся нам Збаўца Хрыстос,
Каб прынесці для сэрцаў Збаўленне,
Каб ачысціць ад хмараў наш лёс.

Каб, адкінуўшы тлум і нянавісць,
Пафас думак, бляск мітусні,
Нагаворы, паклёпы і зайздрасць
Мы ў любові стваралі масты.

Той любові, што ўздымае,
Нясе мір, супакой і дабро,
Што за Праўду мужна трывае,
Не шукае ніколі свайго...

У святле Немаўляці Езуса
Хай жа нішчыцца цемра і зло,
Каб да сэрцаў Бог дакрануўся
І прыйшло Валадарства Яго.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа